У Берасці абмеркавалі сучаснае мастацтва
’’Паблік-арт у беларускім кантэксце 00-ых. Неафіцыйная сцэна’’ – лекцыя пад такою назваю прайшла ў Берасці. Яе арганізатарамі выступілі акторы незалежнага тэатра ’’Крылы Халопа’’ сумесна з творчай моладзю горада. Мерапрыемства адбылося ў межах ’’Еўрапейскага кафэ’’.
„Публічная прастора – гэта не толькі частка нашага штодзённага жыцця,” – адзначыла лектар, арт-крытык Вольга Рыбчынская:
– Яно нібыта ў тым ліку фіксуе сляды нашага існавання, і тое, якім чынам фармулюецца гэтая публічная прастора, якім чынам мы адказваем на гэтыя фармуліроўкі, на гэтыя запыты, і як мы мадулюем сваю прысутнасць у гэтай публічнай прасторы, на мой погляд ад гэтага у той ці іншай ступені залежыць наша жыццё.
У часе лекцыі было абмеркаванае месца сучаснага мастацтва ў беларускім грамадстве, яго развіццё, а таксама які адбітак яно мела ў беларускай гісторыі.
Беларускае Радыё Рацыя