У „Эрмітажы” – фотавыстава пра акцёраў з “асаблівымі магчымасцямі”



У берасцейскім гатэлі “Эрмітаж” адкрылася фотавыстава, прысвечаная спектаклям і дзейнасці тэатраў, дзе граюць акцёр з “асаблівымі магчымасцямі”.

Падрабязней апавядае каардынатарка праграмы “Непратаптаны шлях” у Беларусі Ірына Трацюку:

– Фотаконкурс і фотавыстава прысвечаны фотаработам маладых фатографаў-аматараў, якія прыходзяць да нас на фестываль і рэгіструюцца. Яны фатаграфуюць актораў, нашых удзельнікаў – на сцэне, за сцэнай, у месцах іх пражывання і прадстаўляюць нам усе работы, якія яны зрабілі.

Пераможцы фотаконкурсу атрымалі невялікія падарункі ў выглядзе сувеніраў, а фатограф, які набраў найвялікшую кольскасць прызавых месцаў, накіруецца з візітам у Польшу.

Сёлета у пераважнай колькасці намінацыяў перамог Вадзім Якубёнак, фотакарэспандэнт «Берасцейскай газеты».

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Фота аўтара