У Берасці адбылася прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка



У Берасці прэзентавалі кнігу гісторыка Анатоля Трафімчыка “1939 год і Беларусь: забытая вайна”. У культурніцкім цэнтры “Грунтоўня” сабралася, у асноўным, ангажаваная мясцовай гісторыяй аўдыторыя, каб паслухаць аўтарскі каментар да кнігі і набыць яе.

zzyiTD4-aV4XA

Апошняе немалаважна, улічваючы, што ў сетцы дзяржаўных кнігарняў кніга, па словах выдаўца Андрэя Янушкевіча, забаронена да рэалізацыі.

Разам з тым Анатоль Трафімчык запэўнівае, што якраз берасцейцам яго праца павінна быць цікавай, бо грунтуецца ў многім на тутэйшым матэрыяле.

– Па гэтым мясцовым каларыце, як вы кажаце, можна прасачыць, прамацаць нават, як канкрэтныя людзі жылі ў той час і што перажывалі.

Мясцовы каларыт кнізе надае і той факт, што сам аўтар нарадзіўся на тэрыторыі цяперашняй Берасцейшчыны, ці гістарычнай Наваградчыны, як заўважае Анатоль Трафімчык.

“Кніга “1939 год і Беларусь: забытая вайна” разглядае пачатак другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў”, – чытаем у анатацыі. Выданне служыць папулярызацыі айчыннай гісторыі сярод шырокага кола беларусаў.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vk.com/gruntounia