У Берасці адкрыецца філатэлістычная выстава



Пра гэта паведаміў сябра міжнароднага журы выставы і старшыня Гарадзенскага гарадскога таварыства філатэлістаў Андрэй Мялешка:

– 18 чэрвеня ў Берасці адбудзецца міжнародная выстава пад назваў “Берасце – 2021”. На гэтай выставе будуць прадстаўлены калекцыі з 10 краінаў свету, у тым ліку Беларусь, Україна, Расея, Азербайджан. Таксама ёсць такія незвычайныя краіны, якія можна было пабачыць на філатэлістsчнай выставе “Белфіла”, якая адбываецца раз на тры гады. Але тут у Берасці мы можам пабачыць калекцыі, якія ў іншых месцах Беларусі, мы ніколі не бачым.

Пачатак 18 чэрвеня ў 16:00 па адрасе Савецкая 54 у выставачнай залі абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

Беларускае Радыё Рацыя