У Берасці адкрылася выстава дэвіянтнага мастацтва
Пазнаёміцца з беларускім дэвіянтным сучасным мастацтвам запрашаюць у Берасці. Такая выстава пачала сваю працу ў прасторы незалежнага тэатру „Крылы Халопа”. У экспазіцыі прадстаўленыя некалькі дзясяткаў прац падапечных псіханеўралагічнага дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў Менска. Адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства Сяргей Гайко адзначыў, што галоўнае – даць зразумець непадзельнасць грамадства на людзей з магчымасцямі і без іх:
– Менавіта для мяне галоўнае паказаць, што людзі з асаблівасцямі таксама частка грамадства, якая патрабуе нават большай увагі, бо яны выключаныя з сацыяльнага жыцця. Важна паказаць, што яны таксама могуць займацца мастацтвам. У іх свае асаблівасці, якія могуць дапамагчы нам зразумець штосьці ў сабе.
Арганізатары выставы адзначаюць, што экспазіцыя аўтараў з дэвіянтнымі паводзінамі – гэта крок да інтэграцыі іх у грамадства. Паколькі тэма іх творчасці і жыцця дагэтуль знаходзіцца пад забаронай.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота facebook.com