У Берасці адкрылася выстава „Make art no war”
„Make art no war” або „Не вайне, творчасці – так” – выстава пад такой назвай адчыніла свае дзверы ў Берасці. Яе аўтар – малады берасцейскі мастак Зміцер Булдакоў, які працуе ў напрамку экспрэсіянізму і поп-арт.
Мэта мерапрыемства – развіццё нацыянальнай мастацкай школы сучаснага мастацтва, актывізацыя выставачнай дзейнасці ў нашай краіне, папулярызацыя прынцыпова новых напрамкаў сучаснага мастацтва сярод насельніцтва:
– Выстава называецца „Займацца творчасцю, а не вайной” у сувязі з тым, што мы жывем у даволі такі смутны час – увесь час войны, тэракты. Хацелася б неяк адцягнуць людзей ад экранаў тэлевізараў, інтэрнэта, каб нейкі маленькі эпізод жыцця правесці без мітусні на выставе. Таксама яна прымеркавана да вясны.
Наведаць выставу і паглядзець каля двух дзясяткаў працаў можна ў зале „Ноасфера” па адрасу вуліца Леніна, 50 цягам двух тыдняў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце