У Берасці адкрылася выстава “Я нарадзіўся тут”
Жывапіс прысвечаны Столінскаму краю можна ўбачыць у Берасці. У выставачнай зале па вуліцы Савецкай адкрылася выстава “Я нарадзіўся тут” маладога мастака Сяргея Місюна.
У экспазіцыі некалькі дзясяткаў прац на тэму прыроды, якія таксама прысвечаны быту і жыхарам родных мясцін, адзначае мастак:
– Гэта тыя працы, якія дарагія для мяне, яны пра Столін, пра мой край, пра тых людзей, якія там жывуць, пра гісторыю гэтага краю. Я прысвяціў калекцыю свайму гораду, выстава называецца “Я нарадзіўся тут” . Усе працы канцэптуальна звязаны менавіта з тым месцам, дзе яны напісаны.
Выставу можна наведаць да 19-га жніўня па адрасе вуліца Савецкая, 54. Уваход вольны.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
