У Берасці адкрылася выстава жывапісу WoMEN



WoMEN – такая выстава пачала працу ў мастацкім музеі ў берасцейскай крэпасці. У экспазіцыі знаходзіцца каля трох дзесяткаў прац жывапісу ад студэнтак Марыі Кучыц і Юліі Яканюк. Яна прымеркаваная да пачатку вясны і Міжнароднага жаночага дня.

Творца Марыя Кучыц распавяла пра значэнне такой падзеі ў яе жыцці:

— Мы прадставілі тут працы ў розных тэхніках. Мая тэхніка гэта акварэльны жывапіс і акрылавы абстрактны. Гэтыя працы мы прадставілі невыпадкова. Мы хацелі падзяліцца з нашымі сябрамі і блізкімі нашай творчасцю. Для нас гэта вельмі важна на дадзеным этапе. Мы хацелі ў нашых працах перадаць усе нашы пачуцці і ўражанні. 

Паводле мастачкі, у працах адлюстраваныя жаночыя вобразы, якія яны сустракалі ў сваім паўсядзённым жыцці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце