У Берасці адменена буйное мерапрыемства



У Берасці адменена чарговае буйное культурніцкае мерапрыемства. Сёлета не адбыўся міжнародны тэатральны фестываль „Белая вежа”.

На пачатку наступнага году не пройдзе традыцыйны фестываль класічнай музыкі „Студзеньскія вечары”:

Фестываль Студзеньскія вечары быў штогадовай імпрэзай, якая стварала святочны настрой жыхарам Берасцейшчыны. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі шэрагу краінаў такіх як Беларусь, Расея, ЗША, Польшча, Нямеччына, Кітай ды так далей.

Першая прычына адмены – зачыненыя межы. Калектывы проста фізічна не могуць прыехаць у Беларусь. Другая прычына – гэта эпідэмічныя абмежаванні.

Пры гэтым усе пастаноўкі ў берасцейскім драматычным тэатры драмы, як і ў лялечным тэатры не адмяняюцца на зімовы перыяд. Абавязковай з’яўляецца рассадка гледачоў праз аднаго.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце