У Берасці адмяняюцца культурніцкія мерапрыемствы
Шматлікія культурніцкія падзеі ў Берасці пераносяцца на нявызначаны тэрмін.
Адмяняюцца прэм’еры кіно, канцэрты ў абласной філармоніі, мерапрыемствы ў творчай прасторы „Калідор”. Афіцыйная прычына — на нявызначаны час або ўвогуле без тлумачэнняў:
– Згодна з папярэднімі звесткамі, большасць культурніцкіх сустрэч адбудзецца ў верасні ды кастрычніку. Некаторыя адкрыта пішуць пра эпідэміялагічную сітуацыю, а некаторыя не называюць чыннікаў. Да прыкладу, у сувязі з апошнімі падзеямі сёлета ў Берасцейскай абласной бібліятэцы ўвогуле не адбудуцца „Тыдні нямецкай мовы і культуры”, а творчая прастора незалежнага тэатру „Крыла Халопа” перайшла ў анлайн-рэжым нягледзячы на адсутнасць забароны на правядзенне масавых мерапрыемстваў у краіне. Таксама пакуль адмененыя ўсе сустрэчы ў межах курсаў „Мова Нанова” на нявызначаны тэрмін. Гэта тлумачыцца неабходнасцю захавання сацыяльнай дыстанцыі.
Беларускае Радыё Рацыя