У Берасці адраджаюць беларускія калядныя традыцыі



Прадстаўнікі культурніцкага цэнтру ’’Грунтоўня’’ распачалі цыкл святочных сустрэчаў. Гэта майстар-класы, прысвечаныя спевам, танцам, традыцыйнаму святочнаму аздабленню з саломкі і так далей, расказвае адная з арганізатараў святочных мерапрыемстваў – Ірына Бурбліс :

Мы рыхтуемся да Калядаў і стараемся гэта зрабіць максімальна набліжана да таго, як гэта рабілі нашыя продкі. Мы праводзім сустрэчы ў фармаце вячорак, нешта майструем рукамі, танцуем, спяваем.

Паводле вынікаў цыклу святочных сустрэч актывісты хочуць зладзіць калядную імпрэзу. За афішай сустрэч можна сачыць у адмысловай суполцы ў сацыяльных сетках.

БеларускаеРадыё Рацыя

Фота vk.com