У Берасці адзначылі 160-я ўгодкі Івана Франко



Украінцы Берасцейшчыны адзначылі 160-я ўгодкі з дня нараджэння Івана Франко.

franko_sh

Імпрэзу, на якой сабралося каля 250-ці чалавек, арганізавала ўкраінская навукова-педагагічная суполка „Берагіня”.

Падрабязней кажа яе кіраўнік і суарганізатар мерапрыемства Віктар Місіюк:

– Гэта дата вядома ж адзначаецца ва Украіне, можа не так шырока, але мы вырашылі ўшанаваць гэтую асобу таму што гэта першы пісьменнік, першы ўкраінскі паэт, які паверыў у сілы роднага слова, які пачаў пісаць літаратуру прафесійна, гэта было тое, чым ён жыў, гэта была яго асноўная праца.

Сярод гасцей мерапрыемства былі заўважаны пісьменніца Наталка Бабіна, а таксама Генеральны консул Украіны ў Берасці Алег Мысык, які падзякаваў мясцовым уладам за ўмовы, якія прадстаўляюцца для арганізацыі культурнага жыцця ўкраінскай меншасці:

– 70 тысяч грамадзян Беларусі, якія маюць украінскае паходжанне. Звычайна яны маюць свае жаданні, свае патрабаванні, свае праблемы. Беларусь надае вялікае значэнне нацыянальным меншасцям, да якіх адносіцца і Украіна.

Мерапрыемства ў гонар Франко складалася з канцэрта калектываў з Беларусі і Украіны, а таксама выставаў творчасці народных майстроў і беларуска-украінскай літаратуры.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце