У Берасці – чарговы Фэст экскурсаводаў



У Берасці плануюць зладзіць чарговы Фэст экскурсаводаў. Арганізатары адзначаюць, што пакуль вызначаецца дата правядзення і фармат мерапрыемства, а таксама маршрут, па якім адбудзецца экскурсія.

Кажа арганізатарка Фэсту Вольга Малафеечава:

– Бесплатныя тэматычныя экскурсіі праводзяцца ў рамках розных праектаў і вельмі гэта важна для жыхароў нашага горада, якія звычайна занятыя сваімі справамі, не звяртаюць увагі на тое, што ў нас засталося на вуліцах. Таму ў красавіку таксама адбудзецца падобны праект – Фэст эксурсаводаў, які штогод праходзіць у Беларусі, у тым ліку ў Берасці. Цягам аднаго – двух дзён будзе запланавана некалькі цікавых экскурсій па розных тэмах, будуць абвесткі ў СМІ, і можна будзе паслухаць і паглядзець.

Фэст экскурсаводаў – гэта шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, якія звычайна бываюць прымеркаваныя да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў. Галоўная місія – пазнаёміць жыхароў гарадоў або вёсак з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.

Беларускае Радыё Рацыя