У Берасці – фестываль „Рок пакаленне”
Маладыя людзі з Берасця арганізавалі чарговы фестываль, пад назвай „Рок пакаленне”.
Гэта не быў традыцыйны шматдзённы івэнт на адкрытым паветры, а аднадзённы ў камерны ў будынку мясцовага Тэатра танцаў “Фантазія”.
Распавядае арганізатар Уладзіслаў Андрэеў:
– Тут такая сітуацыя, што народ маладзейшы – па 15-18 гадоў, ім трэба нешта паказаць, бо яны занятыя кожны сваім – хто кампутарным гульнямі, хто чым. Мы вырашылі раскачаць іх музыкай – зрабіць для іх фестываль.
Імпрэза ў канцэртнай залі цягнулася каля васьмі гадзінаў і сабрала пад дахам каля дзясятка гуртоў з Берасця, Менска і Гародні.
На сцэне спявалі “Мутнае вока”, “Аб’ект” ды іншыя каманды.
Беларускае Радыё Рацыя