У Берасці гутарылі на тэму філатэліі
У Берасці гутарылі на тэму філатэліі.
Тут прайшла другая па ліку сустрэча ў межах курсаў Мова-Нанова. У якасці госця быў запрошаны гарадзенскі філатэліст Андрэй Мялешка.
Паводле эксперта, паштовыя маркі адлюстроўваюць гісторыю краіны:
— Паштовая марка – яна цікавая кожнаму чалавеку, бо яна, як знак незалежнасці краіны, выдаецца ў кожнай, нават маленькай, нозваз’яўленай краіне. Напрыклад той жа выспе, якая толькі што з’явілася, ці ў нейкім цікавым горадзе. Вось гэтая паштовая марка, пра якую я распавядаў у час сустрэчы, гэта тое, што павінна быць у кожнага грамадзяніна краіны. Чаму я так лічу? Таму што мы — грамадзяне Беларусі. Мне цікавыя паштовыя маркі Беларусі.
Курсы Мова-Нанова адбываюцца ў Берасці кожны аўторак а 18-30. Яны ладзяцца па адрасу вуліца Дзяржынскага, 50 у тайм-клубе HIGH VOLTAGE. Далучыцца да заняткаў можна на любым з этапаў.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: Максім Хлябец