У Берасці ліквідаваныя дзве сацыяльна-культурныя ўстановы



З прычыны „дзейнасці, якая не адпавядае заяўленым у статуце мэтам і прадмеце» ліквідаваная культурніцкая ўстанова „Грунт будучыні”.

Адпаведнае рашэнне прыняла пракуратура Берасця, – распавёў кіраўнік культурніцкай пляцоўкі Віктар Клімус:

– Не моцна здзівіла гэтая навіна. Чаму зараз? Можа зараз дайшлі рукі, можа, не было чым заняцца, можа яшчэ штосьці. Не ведаю. Мне цяжка зразумець іх логіку, і ці ёсць увогуле логіка ў тых дзеяннях, што яны робяць зараз.

Па той жа прычыне Берасцейская пракуратура ініцыявала закрыццё сацыяльна-культурніцкай установы „Тэатр Крылы Халопа”. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: binkl.by