У Берасці назвалі пераможцаў конкурсу “Дзённікі беларуса”
Пераможцы конкурсу “Дзённікі беларуса” ў межах кампаніі “Наша мова” абраныя ў Берасці. Ён ладзіўся пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Агулам на конкурс даслалі каля дзясятка эсэ. Найлепшыя працы выканалі – Паліна Шостак, Ганна Юрчык і Зміцер Васілевіч, – распавяла нам актывістка Алена Каховіч:
– Галоўнае, што ў людзей з’явілася матывацыя цэлы дзень размаўляць на беларускай мове. Мы спадзяемся, што такі добры досвед ім дапаможа і далей ужо кожны дзень карыстацца беларускай мовай.
Заданне конкурсу палягала ў тым, што ўдзельнікі павінны былі цягам дня размаўляць па-беларуску, а потым свае ўражанні занатаваць у выглядзе эсэ. З творчымі працамі можна азнаёміцца ў адмысловай суполцы кампані ўКантакце.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота vk.com
