У Берасці падсумавалі вынікі міні-праекту “Я быў тут”
У Берасці падсумавалі вынікі культурніцкага міні-праекту “Я быў тут”, што рэалізоўваўся пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” і “Акадэміі першых”. Адбылося гэта на сяброўскай вечарыне, удзел у якой узялі таксама культурніцкія ініцыятывы “Мова нанова ў Берасці” і клуб “Горад чытае”.
Праект “Я быў тут” уключаў у сябе шэраг актыўнасцяў, звернутых на папулярызацыю знакавых постацяў для гісторыі гораду. Кажа каардынатарка праекту Алена Каховіч:
-Што тычыцца мэты праекта, то ў першую чаргу гэта папулярызацыя гістарычных асоб, якія нешта зрабілі для Берасця – гэта Ягайла, Вітаўт, Мікалай Радзівіл Чорны, Юліян Урсын Нямцэвіч і такая мадавядомая асоба як Саламон Грынберг. Ён пабудаваў аптэку ў нашым горадзе, якая працуе і да сёння.
Ключавая роля ў рэалізацыі праекту належыць мастачцы Вользе Стрыжнёвай, якая распрацавала серыю постэраў, налепак і паштовак з гістарычнымі постацямі. Аўтарству Вольгі Стрыжнёвай належаць таксама прызы, што атрымалі пераможцы тэматыных конкурсаў.
Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара