У Берасці падсумавалі вынікі года



У Берасці падвялі вынікі года ў галіне культуры. У прасторы тэатру „Крылы Халопа” адбыўся круглы стол з удзелам экспертаў, прадстаўнікоў культурніцкай прасторы і зацікаўленых асобаў. Адная з галоўных арганізатараў імпрэзы Алена Штык адзначыла, што такая дыскусія – гэта добрая магчымасць для вызначэння з культурніцкай стратэгіяй гораду:

– Мы вырашылі сабраць за агульным сталом усе культурніцкія пляцоўкі, якія  ёсць у Берасці, і зрабіць агульную дыскусію і падсумаванне вынікаў, каб сфармуляваць агульныя планы на будучы год.

Удзельнікі круглага стала на тэму культуры Берасцейскага рэгіёну прыйшлі да высновы, што ў наступным 2016 годзе варта больш звяртаць увагу на магчымасці для супрацы з прадстаўнікамі бізнесу, а таксама пашыраць сваю мэтавую аўдыторыю, у тым ліку займацца нефармальнай адукацыяй у галіне культуры.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота virtualbrest.by