У Берасці паказалі “Гісторыі Беларусі. Вялікае Сяло”



Тэатр «Крылы халопа» прадставіў у Берасці дакументальны тэатральны праект “Гісторыі Беларусі. Вялікае Сяло”. У паказе прынялі ўдзел дзеці з аднайменнай вёскі на Пружаншчыне, а сюжэт створаны паводле жыццёвых аповядаў мясцовых жыхароў сталага ўзросту. Падрабязней кажа каардынатар праекту Алена Штык:

– Мы расказваем гісторыю, якая не напісаная ў кніжках. У кнігах усё перароблена так, як гэта некаму хацелася. А ў нас – рэальныя гісторыі. Яны жывуць пакуль яшчэ, і мы іх можам захаваць. І вельмі важна – гэта мы робім разам з дзецьмі.

Імпрэза прайшла ў выглядзе ценявога спектаклю з музычным суправаджэннем. Сам паказ спектаклю ў Берасці, быў часткай акцыі “Вечныя каштоўнасці”, прымеркаванай да Міжнароднай Ночы музеяў. Арганiзатар акцыi выступіў Берасцейскi абласны краязнаучы музей.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vk.com