У Берасці папулярызуюць родную мову



Промапрадукцыю для папулярызацыі беларускіх словаў зрабілі ў Берасці прадстаўнікі кампаніі ’’Наша мова’’. Магніты, налепкі і кубкі да навагодніх і калядных святаў былі створаныя сябрамі агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’. Агульная колькасць друкаванай прадукцыі склала каля пяці соцень, а сувенірнай – прыкладна сотня, – распавяла прадстаўнік кампаніі Алена Каховіч:

– У нас зараз ёсць сем беларускіх словаў. Магчыма да вясны мы намалюем яшчэ штосьці цікавае. Калі прыйдзе ў наш край цяпло, хочам, каб было прывабна.

На промапрадукцыі змешчаныя словы, якія ўжываем кожны дзень, такія як шчырасць, каханне, вёска, асалода, цеплыня, – дадала Алена Каховіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vk.com