У Берасці прадставілі перыёдыку пачатку ХХ ст.
Друкаваную перыёдыку Берасця пачатку ХХ ст. прадставілі ў мясцовым краязнаўчым музее.
Вечарына пад назвай “Гісторыя ў газеце, газета ў гісторыі” прайшла ў межах праекта “18 квартал” і была прысвечана 1000-годдзю горада.
Галоўны рэдактар “Берасцейскага кур’ера” Мікалай Аляксандраў падрыхтаваў аповяд пра газеты Брэст-Літоўска перыяда між 1900 і 1915 годзе:
– Для нас гэта тэма вельмі жывая, я думаю, што яна карысная для многіх, не толькі журналістаў, але і чытачоў нашых газет. Для таго, каб мы разумелі, якім наш горад быў раней і па якому накірунку нам рухацца далей. Журналістыка – гэта заўсёды нейкая падказка, гэта нейкі штуршок, які дазваляе развіваць мысленне і рабіць правільныя высновы пра тое, што ў горадзе добра, што ў горадзе дрэнна, аналізаваць ды іншае.
На стэндзе былі прадстаўлены такія выданні як: „Нива”, „Вестник полиции”, „Родина” і іншыя.
“Цікава людзям тады было чытаць як і цяпер пра крымінал, сацыяльныя праблемы і навінкі тэхнікі”, – зазначыў Мікалай Аляксандраў.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара