У Берасці прайшло свята роднай мовы ’’Жывыя вытокі’’
Конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, адкрыццё кніжнай выставы, этнадыскатэка. У Берасці прайшло абласное свята роднай мовы ’’Жывыя вытокі’’. Яно прысвечна Міжнароднаму дню роднай мовы, які святкуецца 21 лютага. Кажа дырэктар берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтру Валянціна Каржук:
– Адбылося чарговае абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”, якое мы штогод праводзім напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы. Я думаю, што важнасць гэтага свята ў тым, што наша моладзь прыходзіць да нас, чуе родную мову, спявае і слухае беларускія песні, танцуе, бачыць фальклорныя танцы. Я лічу, што гэта вельмі актуальна, каб моладзь ведала традыцыі сваіх продкаў.
Акрамя таго, у межах свята роднай мовы ’’Жывыя вытокі’’ адбылася паэтычна-музычная вечарына ’’З любоўю ў сэрцы да роднага слова’’, у якім прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў маладых выканаўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота vb.by