У Берасці праходзіць выстава мяккай цацкі
У Берасцейкім цэнтры моладзевай творчасці (ЦМТ) працуе абласная выстава мяккай цацкі. Працы ў асноўным прысвечаны навагодняй тэматыцы і традыцыйнаму беларускаму касцюму. Прадстаўленыя экспанаты яскрава дэманструюць, як розныя сыравінныя матэрыялы ў руках школьнікаў пераўтвараюцца ў арыгінальныя прадметы дэкору і незвычайныя падарункі.
Мэта выставы цацак – не толькі прадставіць лепшыя працы вучняў творчых гурткоў, але і заахвоціць іншых дзяцей далучыцца да якога-небудзь з майстэрстваў. Сёння Берасцейкі ЦМТ прапануе магчымасць бясплатна займацца ў гуртках: вырабы з саломкі, лепка з гліны, шытво, вышыўка, маляванне, папяровая творчасць і інш. За год дзеці паспяваюць засвоіць адзін з відаў творчасці, а потым могуць працягваць займацца іншымі.
Абласная выстава цацкі працуе да 25 студзеня. А творчыя гурткі запрашаюць усіх жадаючых запісацца на заняткі новага семестра.
[Not a valid template]
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара