У Берасці прэзентавалі альбом „Любімы горад”
Рэпрадукцыі карцін акварэллю і маслам Ігара Раманчука і вершы паэтэсы Таццяны Шульгі былі прадстаўлены ў берасцейскай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна. Тут адбылася прэзентацыя альбома да 1000-годдзя Берасця – „Любімы горад”.
Галоўная мэта выдання – спрыяць захаванню памяці пра гістарычную частку горада, – адзначыў Ігар Раманчук.
– Самае галоўнае – данесці і абудзіць у жыхароў горада Берасце любоў да свайго роднага горада, паважлівыя адносіны да тых вулачак, да тых старых будынкаў, каб па магчымасці яны рэстаўраваліся і неяк захоўваліся для нашчадкаў.
На карцінах аўтар імкнуўся захаваць выявы Берасця ў розныя поры года – зіма, вясна, лета і восень. На некаторых адлюстраваў жыхароў горада і іх настрой, паказаў, як будынкі, людзі і прырода ўзаемадзейнічаюць.
Беларускае Радыё Рацыя
