У Берасці прэзентавалі мапу мадэрнісцкай архітэктуры



„Мадэрнізм у кішэні: як ствараўся архітэктурны маршрут Берасця”. 

Сустрэча-прэзентацыя пад такой назвай прайшла ў Берасцейскай абласной бібліятэцы. Кажа адзін з яе ініцыятараў, удзельнік праекта „Берасцейскі канструктывізм” Валянцін Тур:

– Прэзентавалі некалькі нашых рэчаў – гэта друкаваная мапа, паштоўкі і наш новы сайт. Галоўны прадукт – гэта канешне мапа. Мы зрабілі мапу на беларускай, польскай, расейскай і ангельскай мовах. На гэтай мапе чатырнаццаць кропак, якія скампанаваныя ў цэнтры на невялікай тэрыторыі. Берасцейцы не ведаюць, што гэтыя будынкі таксама нясуць нейкую каштоўнасць. Дзякуючы нашай мапе берасцейцы і турысты пра гэта даведаюцца.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Падрабязней з праектам можна пазнаёміцца на вэб-старонцы konstruktivizm.by, а папяровую мапу пашукаць у гатэлях і кавярнях Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце