У Берасці прэзентавалі „Узоры роднага краю”



Кнігу “Узоры роднага краю” прэзентавалі ў берасцейскай краме нацыянальных рэчаў “Князь Вітаўт”.

Пра гэта паведаміў саўладальнік крамы Сяржук Бахун. Кніга рыхтавалася высілкамі маларыцкага рамесніка Антона Талашкі:

Мы працуем з Алесем Мазанікам. Мы паразмаўлялі, ён гэта падхапіў, бо ведае людзей у друкарні. Я займаюся сваёй часткай, ён – сваёй. Ні ў аднаго з нас галава не баліць. Кожны з нас ведае, што ён робіць. Пасля ўзнікла ідэя, каб кожны чалавек, які зацікаўлены ў гэтым, дапамог і атрымаў гэтую кнігу.

Збор сродкаў на выданне ажыццяўляўся праз краўндфандынгавую платформу “Талака”.

У кнізе можна пабачыць фотаздымкі моладзі ў арнаментаванай, але сучаснай вопратцы, з кароткім апісаннем гісторыі і геаграфіі распаўсюду арнаменту.

Раней, 5 жніўня, выданне прэзентавалі для жыхароў сталіцы ў гандлёвым цэнтры “Купалаўскі”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце