У Берасці распаўсюджваюць беларускамоўныя налепкі



Ініцыятарамі стварэння друкаванай прадукцыі выступілі прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». На налепках можна пабачыць найбольш распаўсюджаныя беларускія словы і суправаджальны малюнак да іх, — распавяла адна з арганізатараў акцыі Алена Каховіч:

— У межах кампаніі «Наша мова» аўтар, Вольга Стрыжнёва, намалявала найбольш простыя, ўсім зразумелыя беларускія словы: шчырасць, каханне, асалода, цуд і вёска. Гэтыя словы ў пэўным сэнсе набліжаюць да людзей. Гэта ня проста нешта ненатуральнае, выцягнутае з кантэксту, але блізкае да людзей, што стварае пазітыўны вобраз.

У першай партыі было надрукавана ўсяго 200 экземпляраў, аднак, з-за вялікага попыту, яны хутка разышліся. Як распавяла Алена Каховіч, бліжэйшым часам будуць надрукаваныя дадатковыя некалькі сотняў налепак.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: vk.com