У Берасці шукаюць месца для беларускіх графіці



Месцы для цытат выбітных беларускіх літаратараў шукаюць прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

^8AED979F848ED7618AA8E61E9939B03962479372A7F0ADCD70^pimgpsh_fullsize_distr

У межах праекту “Вулічныя вершы” яны маюць магчымасць змясціць на сценах гарадскіх будынкаў некалькі сучасных графіці, – распавядае прадстаўніца арганізацыі Алена Каховіч:

– Зараз ужо адна цытата намаляваная – гэта цытата Максім Багдановіч на Маякоўскага, 46. І яшчэ будуць 2 цытаты беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы. Зараз мы знаходзімся ў пошуку месцаў для іх размяшчэння. Таму, калі ў кагосьці ёсць прапановы – гэта павінна быць сцяна ў цэнтры горада, пажадана, каб яна выходзіла на вуліцу, будынак – у прыватнай уласнасці, то калі ласка пішыце на info@dzedzich.org і мы будзем вельмі рады прыйсці і проста намаляваць гэта для вас.

Як падкрэслівае Алена Каховіч, адна з мэтаў праекту “Вулічныя вершы” – гэта папулярызацыя беларускай мовы і культуры. Форму графіці падтрымалі ў межах конкурсу мясцовага паблік-арту.

Беларускае Радыё Рацыя