У Берасці стартаваў конкурс «Памяць народу»



Зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення спрабуюць у Берасці. Тут у грамадска-культурным цэнтры ’’Грунтоўня’’ прайшла прэзентацыя конкурсу відыё-інтэрв’ю ’’Памяць народу’’.

JKZnJVyFS1g

Галоўны каардынатар конкурсу, прадстаўнік Беларускага архіву вуснай гісторыі Яўген Бойка распавёў пра тое, што неабходна ўлічыць, каб даслаць свой матэрыял і стаць удзельнікам:

– Умовы падзяляюцца на дзве часткі. Першая – гэта вонкавая, тэхнічная, памер відэазапісу ад 4 да 25 хвілін. Другая частка – гэта змест успамінаў, ён мусіць тычыцца падзей да 1991 года. І чым старэйшы ўспамін, чым больш унікальны ён, тым боль шанцаў у аўтара відэа перамагчы. Галоўнае – гэта змест інтэрв’ю, а форма на другім месцы.

Удзельнікам конкурсу трэба правесці размову з чалавекам сталага веку, запісаць яе на відыё і даслаць арганізатарам конкурсу. Першыя тры пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vk.com