У Берасці стартаваў тыдзень юнацкай і дзіцячай кнігі



Міжнародны тыдзень юнацкай і дзіцячай кнігі „Чытаем разам з сябрамі” стартаваў у Берасці.

24 сакавіка адбыўся літаратурны дыялог з польскімі дзіцячымі пісьменнікамі Лукашам Дэмбскім і Ганнай Кашуба-Дэмбскай з Кракава. Еўрапейскія госці правялі майстар-клас па чытанню, вырабу ўласнай кнігі і дзіцячыя гульні.

„Мы прыехалі для таго, каб падзяліцца з дзецьмі сваёй творчасцю”, – адзначыла Ганна Кашуба-Дэмбская:

– Мы прыехалі, каб правесці з дзецьмі майстар-класы па вершу пад назвай „Курыца”, які перакладзены на расейскую мову. Мы зрабілі кніжачкі, дзеці праілюстравалі гэтыя кніжачкі, потым пагулялі, ну і як бачна ўсе добра правялі час.

Мерапрыемствы будуць ладзіцца па 31 сакавіка ў памяшканні аддзела для дзяцей і юнацтва Берасцейскай абласной бібліятэкі імя Горкага.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце