У Берасці ствараюць культурны цэнтр „Грунтоўня”
Арганізатары цэнтра плануюць ладзіць культурніцкія і грамадскія сустрэчы, а наведнікі змогуць больш даведацца пра традыцыі і гісторыю роднай краіны, навучыцца новаму, рэалізаваць уласныя задумы і падзяліцца досведам, знайсці аднадумцаў і г.д.
Адзін са стваральнікаў цэнтра „Грунтоўня” Юры Сальнікаў адзначае, што ў культуры важна ўзаемадзейнічаць:
– Культура – гэта вельмі жывы прадукт, які не можа быць толькі ў мінуўшчыне, напрыклад, мы раней займаліся, як вось “Зюзя сlub” – гэта клуб аматараў этнакультуры. Этнакультура не павінна быць толькі тая, якая была калісьці, яна жывая, яна павінна ажываць, прыстасоўвацца да тых абставінаў, у якіх мы жывем зараз, пераносіцца з сялянскай у гарадскую прастору.
Асноўным дэвізам цэнтра стане „Каб у справах мець свой плён, шануй грунт мінулых дзён!”. Прастора пазіцыянуе сябе як месца для актыўных і творчых берасцейцаў. Цэнтр знаходзіцца па адрасе вуліца Дзяржынскага 14, які таксама мае суполку УКантакце.
Беларускае Радыё Рацыя