У Берасці святкуюць Нобеля разам
Святкуем Нобеля разам! – да ўдзелу ў такім мерапрыемстве запрашаюць у Берасці. Яно пройдзе 10 снежня на офісе агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Актывісты прапануюць берасцейцам і гасцям горада разам паглядзець онлайн-трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч, – паведаміла адная з арганізатараў сустрэчы Алена Каховіч:
– Вельмі важна сабраць людзей разам, беларусаў, каб паказаць еднасць, каб людзі не сядзелі і не глядзела паасобку, а стварыць сапраўднае свята. Будзем упрыгожваць наш пакой, увогуле наш дом. Адпаведна чырвонымі і белымі стужкамі. Таксама мы анансавалі, што можна прыходзіць у святочных строях, каб усё гэта было ўрачыста, каб не толькі там, у Швецыі, але і ў нас.
Акрамя таго падчас мерапрыемства будуць падведзеныя вынікі гарадскога квэсту „Файна, родна, годна!”, а пераможцы атрымаюць прызы.
Беларускае Радыё Рацыя