У Берасці – тыдзень нямецкай мовы



На заключныя мерапрыемствы ў межах Тыдня нямецкай мовы і культуры запрашаюць у Берасці. Сёння, 26 кастрычніка, адбываюцца адразу дзве майстэрні ’’Жыць у сяброўстве з прыродай, карыстаючыся ўзнаяўляльнымі крыніцамі энэргіі’’ – у сярэдняй школе №7 і Берасцейскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. А заўтра у абласной бібліятэцы імя Горкага будзе прэзентаваны даклад ’’Храмавае свята, Майскае дрэва, Птушынае вяселле – абрады і звычаі паволжскіх немцаў 1763 года’’, – распавяла адна з арганізатараў тыдня Карын Краўзэ.

Як і кожны год, у Берасце прыязджае Фолькер Янзен, які сябар таварыства сяброў горада Берасця ў Равенсбургу. Ён ходзіць па школах, спявае, і будзе весці майстар-клас. Апошнія тры гады мы паказвалі тэатральную п’есу гімназістаў з Пінска, і кожны год мы паказваем розныя фільмы для рознага ўзросту.

Акрамя таго, у межах Тыдня нямецкай мовы і культуры ў Берасці прайшлі такія тэматычныя сустрэчы як – ’’Моўны тэст OnDaF (DAAD)’’ нямецкай службы акадэмічных абменаў струдэнтаў, аўтарскія чытанні ’’LikeMe – кожны клік улічваецца’’, серыя семінараў і спеўных імпрэзаў.

Беларускае Радыё Рацыя