У Берасці запрашаюць на «Жывую біблятэку»



На «Жывую бібліятэку» запрашаюць у Берасці прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатру «Крылы Халопа». Яна адбудзецца ўжо заўтра, 24 верасня. На мерапрыемстве можна будзе пазнаёміцца з людзьмі, якія нечым выдзяляюцца ў грамадстве, —паведаміла адна з галоўных арганізатараў Святлана Гайдалёнак:

Варта на Жывую бібліятэку прыйсці тым, хто цікавіцца зруйнаваннем уласным стэрэатыпаў, хто шукае новых сяброў і аднадумцаў, хто хоча пашыраць свае погляды і займацца самаразвіццём. 

Замест звыклых кніг у «Жывой бібліятэцы» будуць прадстаўленыя простыя грамадзяне. Яны будуць гатовыя адказаць у часе працы ў групах на любыя пытанні.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце