У Берасці з’явілася анлайн-мапа па канструктывізму



Мапу стварылі сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Аб’екты – гэта прыклад забудовы горада ў 1921 – 1939 гады, калі ён знаходзіўся ў складзе Польшчы.

Адная з галоўных стваральніц мапы Алена Каховіч распавяла пра тое, чым цікавы такі стыль архітэктуры для берасцейсцаў і турыстаў:

– Гэтая назва больш тлумачальная, таму што, насамрэч, тэрміналогія вельмі розная. Яна можа лічыцца мадэрнісцкай архітэктурай альбо функцыяналізмам і так далей. Гэта ўсё розныя назвы адной і той жа з’явы. У Берасці гэтыя дамы будаваліся ў міжваенны час. Звонку гэта даволі простая архітэктура, яна мае даволі лаканічныя рысы, але гэта цікавая з’ява ўвогуле для Беларусі.

Забудова ў стылі канструктывізму характэрная для Заходняй Беларусі. У большасці такія будынкі маюць адзін-два паверхі, аб’екты падобныя да асабнякоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота binkl.by