У Берасці з’явіцца школа акторскага майстэрства?



Школа акторскага майстэрства можа з’явіцца ў Берасці. Яе хочуць арганізаваць прадстаўнікі свабоднага тэатра „Крылы Халопа”.

„Праграма будзе ўключаць розныя практыкі фізічнага тэатра, практыкаванні па сцэнічнаму руху і пантаміме, экспрэсіі цела і канцэнтрацыі, трэнінг узаемадзеяння і працы ў групе ды гэтак далей”, – паведаміла прадстаўнік тэатра Аксана Гайко:

– Мы вырашылі нарэшце заняцца тым, чым займаюцца практычна ўсе тэатры. Мы нарэшце да гэтага дайшлі, доўга збіраліся адкрыць студыю, куды проста ўсе жадаючыя могуць прыйсці. То бок такі дастаткова інтэнсіўны фмзічны трэнінг, у студыі будзе той трэнінг, якім мы ўласна займаліся ўсе нашыя тэатральныя гады. Мы таксама чэрпалі з розных тэатраў: польскіх, дацкіх. Галасавы трэнінг, фізічны і гэта можа быць для ўласнага развіцця.

Наведнікі школы змогуць паўдзельнічаць у пастановачным працэсе і зрабіць публічны паказ па выніках сваёй працы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце