У Берліне хочуць стварыць Аркестр Эдзі Рознера
У Берліне хочуць стварыць Аркестр Эдзі Рознера.
Пра гэта Радыё Рацыя распавёў кіраўнік Міжнароднага таварыста імя Оскара Строка і Эдзі Рознера Дзмітры Драгілёў:
– Літаральна сёння была размова з Уладзімірам Міллерам – напэўна адным з найлепшых джазавых кларнецістаў Германіі. Ён мяне вельмі падтрымлівае. І мы ізноў абмяркоўвалі, а ці не стварыць нам усё ж такі Аркестр Эдзі Рознера. Адпаведна аднавіўшы партытуру і выконваючы штосьці іншае.
У рэпертуар будучага аркестра збіраюцца ўключыць і творы, якія выконваў Дзяржаўны джаз БССР – аркестра, створанага пры ўдзеле Эдзі Рознера ў 1939 годзе ў Беластоку.
Таксама дзякуючы Дзмітрыю Драгілёву, сёлета ў нямецкай сталіцы з’явілася мемарыяльная шыльда на доме, дзе нарадзіўся Рознер. Як вядома, у Берліне музыка й здабыў першую славу як трубач.З пачатку Другой сусветнай вайны да 1973 года ён жыў у Савецкім Саюзе, атрымаў званне заслужанага артыста БССР, 8 год правёў у ГУЛагу, а апошні свой біг-бэнд сабраў у Гомелі.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя