У Бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта адбылася “Сустрэча з беларускай культурай” (абноўлена)



У бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта пад патранатам рэктара і амбасадара Беларусі прайшла “Сустрэча з беларускай культурай”.

[Not a valid template]

Найбольш выбітнай часткай мерапрыемства стаў канцэрт народных мелодый пакладзеных на флейту ў выкананні Ганны Туронак і яе вучаніцы Ганны Крупа.

Ганна Туронак адзначыла, што ёй вельмі прыемна знаёміць слухачоў з беларускай нацыянальнай музыкай:

 – Мы гралі беларускія песні найбольш любімыя майму сэрцу. Людзі з прыемнасцю слухаюць, перадусім праз музыку набліжаем розныя аспекты беларускасці і не толькі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве пры беларускай Амбасадзе, а таксама кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Ініцыятарамі правядзення імпрэзы былі студэнты з беларусістыкі.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя