У будслаўскім касцёле накрылі амаль палову даху
Нягледзячы не даждлівае і халоднае надвор’е, аднаўленчыя працы ў касцёле ў Будславе працягваюцца. 11 траўня тут здарыўся пажар.
На 20 верасня тут было накрыта 45 працэнтаў даху, паведамляе тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам».
Мантаж металаканструкцый і працы па падстрахоўцы купала скончылі яшчэ ў пачатку верасня.
11 траўня ў касцёле адбыўся пажар, які знішчыў дах. Прыхаджане самастойна паспелі вынесці кнігі, абразы і іншыя каштоўныя рэчы.