У Бярозаўцы знайшлі ўнікальную кнігу з бібліятэкі Шукевіча



У Бярозаўцы знойдзена кніга з бібліятэкі вядомага беларускага археолага і даследчыка, акадэміка Кракаўскай акадэміі навук Вандаліна Шукевіча.

Пра тое, што кніга належала навукоўцу, а пасля яго дачцэ Аліне, сведчаць адпаведныя імянныя пячаткі на яе старонках. Паэтычны зборнік „Plejada polska”, выдадзены ў Пецярбурзе ў 1857 годзе. Яна выпадкова знайшлася сярод іншых кніг у звычайнай гарадской кватэры, уласнік якой нават і не здагадваўся пра тое, што мае.

Пра ўнікальнасць і значнасць знаходкі кажа аўтар кнігі „Вандалін Шукевіч: беларускі археолаг і краязнаўца” з серыі „100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” Лявон Лаўрэш:

– Гэта радавая кніга з бібліятэкі Шукевіча. Вельмі цікавая ведаць, што гэту кнігу чытаў Шукевіч. Невядома адкуль яна, які яе лёс быўпасля 1919 года, калі Шукевіч памёр невядома. Яна магла пайсці па букіністам віленскім, а магла трапіць у сялянскую хату і нейкім чынам не трапіць у печ. Тым не менш вельмі добра, што яна ўсплыла. Беларусь, якая вельмі бедная на такога рода рэчы, гэта кніга мае вельмі вялікую каштоўнасць.

Таксама ўнікальнасць знаходкі заключаецца ў тым, што знойдзеная кніга з’яўляецца прыжыццёвым выданнем таленавітага беларускага паэта Уладзіслава Сыракомлі. Сярод іншых, на старонках зборніка надрукаваны і яго верш „Лірнік вясковы”. Нагадаем, што кніга з бібліятэкі Вандаліна Шукевіча выдадзеная ў 1857 годзе, а паэт пайшоў з жыцця ў 1862.

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя