У Бярозе будуць ратаваць картэзіянскі кляштар
У Бярозе створана ініцыятыва па выратаванню картэзіянскага кляштара.
Быў праведзены сход, ініцыяваны вядомым беларускім мастаком Міколай Купавай.
На сходзе прысутнічалі беларускія мастакі і актывісты з Бярозы, Кобрына і Берасця.
Яны абмеркавалі першыя крокі гэтай працы, кажа Мікола Купава:
– Мы прыйшлі да таго, што будзем далей адпрацоўваць напрамкі развіцця гэтай ідэі па распрацоўцы кансервацыі на пачатку, а тады ўжо рэстаўрацыі.
Бярозаўскі кляштар пабудаваны ў другой палове 17 стагоддзя. Пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай Бяроза разам з усёй Беларуссю перайшла да Расейскай імперыі.
Кляштар быў зачынены ў 1830 годзе пасля таго, як манахі падтрымалі вызвольнае паўстанне 1830-31 гг. Манастыр быў ператвораны ў казармы і стаў нішчыцца і разбураўся да гэтага часу.
У апошнія гады ўлады звярнулі ўвагу на ўнікальны помнік і адрэстаўравалі браму. На большае сродкаў пакуль няма.
Беларускае Радыё Рацыя