У Бярозе прайшла прэзентацыя кніг Паўла Севярынца
У Бярозе прайшла прэзентацыя кнігі былога палітвязня Паўла Севярынца пад назвай “Каменнае сэрца”. Кніга выдадзена ў серыі “Беларуская турэмная літаратура”.
У кнізе – успаміны Паўла пра свае адсідкі і сустрэчы з рознымі вязнямі. Акрамя гэтай кнігі аўтар прэзентаваў іншыя свае працы розных гадоў.
Сустрэча доўжылася каля дзвюх гадзін. Прысутныя на сустрэчы набылі кнігі з аўтографам аўтара, а таксама змаглі паслухаць выступ кандыдатаў у дэпутаты ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь – Таццянай Тарасевіч і Міхасём Новікам.
Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя