У чаканні „Басовішча”! (абнаўляецца)
Сёння ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка, пачынаецца XXVI фестываль музыкі Маладой Беларусі “Басовішча”.
На працягу двух дзён імпрэзы на сцэне выступяць беларускія і польскія гурты ды дыджэі. Апрача таго, арганізатары падрыхтавалі БАСмежжа — адмысловую пляцоўку для ўсіх удзельнікаў фестывалю. Хаця ў Барыку ўвесь час працягваюцца працы да падрыхтоўкі “Басовішча”, ужо з’яўляюцца першыя фанаты фестывалю.
– Сябар напісаў мне ў Фэйсбуку пра “Басовішча”. Я меў магчымасць паехаць раней, таму мы ужо тут.
– Праца ёсць для ўсіх. Бо нават відаць, што шмат валанцёраў. Акрамя арганізатараў, шмат людзей дапамагае, сярод іх і нашы сябры. Ёсць што рабіць усім.
– Гэта месца для дыджэяў, якія будуць нас весяліць цягам гэтых некалькіх дзён.
– Ужо напярэдадні “Басовішча” відаць, што ўсё больш людзей прыязджае. Думаецца, будзе шмат народу.
Пачатак канцэртаў ва ўрочышчы Барык а 17-ай гадзіне. На пачатку зайграюць маладыя гурты з Беларусі. Удзельнікаў чакаюць таксама канцэрты гуртоў “Ilo&Friends”, “Akute”, “Relikt” ды Лявон Вольскі.
Цягам двух дзён – 17 і 18 ліпеня – сачыце за падзеямі і выступамі музыкаў з XXVI фестывалю музыкі Маладой Беларусі “Басовішча”. Ад 17.00 да 03.00 польскага часу (на гадзіну пазней у Беларусі) будзе анлайн-трансляцыя на хвалях 98,1 і 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на нашай старонцы www.racyja.com.
[Not a valid template]
[youtube id=”6Yo8nJvRe9A”]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя