У Чарнігаве прайшоў вялікі канцэрт BRUTTО



 

Выступы беларускага гурту BRUTTО, які сёлета перабраўся жыць ва Украіну, нязменна маюць вялікі поспех.

^D3403FAD3B494A7B5CC7F1197CFA23F2254BE74C7101BFBD00^pimgpsh_fullsize_distr

На канцэрты прыяжджаюць і беларускія аматары творчасці Сяргея Міхалка і яго калегаў-музыкаў.

Ва ўкраінскім Чарнігаве, памежным з Беларуссю, прайшоў вялікі канцэрт BRUTTО. У натоўпе традыцыйна луналі і бел-чырвона-белыя сцягі. Наш украінскі карэспандэнт Марцін Война пагутарыў з беларускім студэнтам Канстанцінам, які прыехаў на канцэрт з Менска, і з чарнігаўскім студэнтам Іванам.

РР: Ты прыехаў на канцэрт ажно з Менска. Чаму?

Канстанцін: Таму што творчасць музыкаў у Беларусі забароненая. Толькі ва Украіне ці ў Расеі. Хаця і ў Расеі іх таксама ўжо не паслухаеш.

РР: На канцэрце прагучаць і песні з новага альбома музыкаў. Ты прыехаў і за гэтым?

Канстанцін: Не толькі. Увогуле, гэта мае ўлюбёныя музыкі, і я заўсёды адсочваю іх творчасць. А яшчэ мне падабаецца ска-панк, які яны граюць.

РР: Ты прыехаў з Беларусі, а там па расейскіх тэлеканалах расказваюць розныя жахі пра Украіну. Што ты можаш сказаць пра тое, што бачыш у Чарнігаве?

Канстанцін: Я быў у Чарнігаве шмат разоў, і мне вельмі падабаецца гэты класны горад! Нічога не змянілася: такія ж добрыя людзі. Горад мне вельмі падабаецца. Ніякіх злосных “бандэраўцаў, якія збіваць тых, хто размаўляе на расейскай”, я тут не бачыў.

^25E6DF8D13F888B1B7193C1D58CCCF389328DBE41E49B603B3^pimgpsh_fullsize_distr

РР: У Менску цябе потым, напэўна, будуць пытацца пра жыццё ва Украіне. Што ты скажаш?

Канстанцін: Па-моему, людзі сталі жыць лепш, як гэта не дзіўна гучыць. Не таму, што палепшылася эканамічная сітуацыя: наадварот, пагоршылася, бо ва Украіне цяпер вайна. І ўвогуле хрэнова. Але ментальнасць украінцаў моцна змянілася, і людзі сталі дабрэйшымі.

РР: Чаму BRUTTО такія папулярныя ва Украіне?

Іван: Іх хіт “Воіны світа” стаў неафіцыйным гімнам Майдана.

РР: А чаму, на твой погляд, музыкі пераехалі жыць з Беларусі ва Украіну?

Іван: У Беларусі няма свабоды, там дыктатура. Таму Міхалок са сваім гуртам і змушаны быў перабрацца сюды, дзе свабоды значна больш.

^9C19B3A1D303C53F465A38F24FA76F092FEB127D4EC2F72EF5^pimgpsh_fullsize_distr

РР: На гэтым канцэрце ёсць госці і з Беларусі. Але ж пэўная частка беларусаў і пагэтуль баіцца ездзіць ва Украіну. Чаму так, на тваю думку?

Іван: У Беларусі ёсць людзі, якія лічаць, што ва Украіне трымаюць рэй фашысты, якія прыгнятаюць расейскамоўнае насельніцтва. Гэта ўсё брахня.

РР: А дзе выйсце, як ты думаеш?

Іван: Адзінае выйсці – проста не глядзець расейскія тэлеканалы.

^3C8EAC338413E3D29D6878D7C6643FBB86985A09F2DD689331^pimgpsh_fullsize_distr

Ужо пасля канцэрту давялося перагаварыць з немаладой чарнігаўчанкай Аляксандрай Рыгораўнай. Вось што яна сказала:

РР: Што вы можаце сказаць пра беларускіх гасцей?

Аляксандра Рыгораўна: Хай беларусы прыяжджаюць да нас. Я ў гэтым горадзе нарадзілася, і заўсёды мы ездзілі ў Гомель і з дачкой, і з унучкай. Гамяльчане заўсёды ездзілі да нас. А ім там цяпер прамываюць мазгі, што ў нас фашызм. Гэта ўсё няпраўда. Я вельмі люблю Беларусь. Яшчэ, калі была школьніцай, слухала па радыё “Паўлінку”. І беларуская мова для мяне як мелодыя.

Новы альбом гурта BRUTTО “Родны край” будзе прэзентаваны 4 кастрычніка ў Варшаве.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя.