У Чаромсе адкрылася польска-беларуская філатэлістычная выстава
Адкрылася польска-беларуская філатэлістычна выстава. Моладзевы гурток філатэлістаў з Чаромхі, што на Падляшшы, у мясцовым Гмінным асяродку культуры наладзіў філатэлістычную выставу. Сярод экспанатаў былі дзве калекцыі з Беларусі. “Нашае супрацоўніцтва з філатэлістамі з Чаромхі – шматгадовае,” – кажа Фрыдэрык Гушча з Рэспубліканскага беларускага саюза філатэлістаў:
– Першы раз з Чаромхі я гасцей прымаў дзяцей, хіба чалавек 12, у 1985 годзе, у гарадзенскім Доме піянераў рабілі выставу. Кожны год я сюды прыводжу дзяцей. На ўсіх выстаўках, што ў Беларусі праводзяцца, я заўсюды прыводжу з Чаромхі калекцыі.
Выстава прымеркаваная да Дня чыгуначніка, які сёння адзначаюць у Польшчы. На мерапрыемстве прысутнічаў генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандр Берабеня. Выстава будзе працаваць да 27 лістапада.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.