У Чыкага перыядычна ладзіцца беларускае фэшн-шоў «Чараўніца»
У амерыканскай сталіцы штата Ілінойс – Чыкага перыядычна адбываецца фэшн-шоў «Чараўніца», на якім прадстаўлена адзенне пашытае ў Беларусі і беларускімі майстрыхамі.
Пра мэту шоў распавяла арганізатарка, беларуская трэнерка па мадэлінгу і этыкету Юліяй Калбыка:
– 20 год вельмі з’яднаў беларусаў – тых, якія выязджалі і тых, якія засталіся. Я вырашыла зрабіць першае беларускае фэшн-шоў у Чыкага. Зрабіла я гэта для таго, каб больш людзей даведаліся, што ў Беларусі жывуць цудоўныя людзі, што гэта вельмі прыгожая краіна, вельмі добрая і сціплая, інтэлігентная. Праз такую прыгажосць і жаноцкасць, беларускую нацыянальную ідэю людзі захочуць даведацца больш, зойдуць у інтэрнэт, даведаюцца пра падзеі, якія тады адбываліся, можа нехта неяк зможа дапамагчы.
Цалкам слухайце размову ў далучаным файле:
Па словах Юліі Калбыка, вайна ва Украіне скарэктавала планы каманды стваральнікаў фэшн-шоў «Чараўніца», якія планавалі зладзіць турнэ моднага паказу пра вобраз беларусаў па ўсім ЗША. Зараз Юлія Калбыка ўключыла ў беларускае моднае шоў і нацыянальны ўкраінскі вобраз.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя