У Чыжах сустрэліся з беларускім фальклорам



У мясцовым Гмінным цэнтры культуры выступілі беларускія калектывы з розных куткоў Беласточчыны. Гэта нагода, каб падтрымаць нашы беларускія традыцыі, кажуць сябры калектыву «Гутарка» з Гайнаўкі:

— Мы выхаваліся на гэтай музыцы і папросту маем сентыменты.

— Гэтыя беларускія песні граюць у нашых сэрцах.

— Публіка вельмі цёпла нас прыняла, мне вельмі спадабалася непаўторная атмасфера.

— Людзі і апладысментамі сустрэлі і спявалі разам з намі. Таму, як на дэбют, было вельмі добра.

Удзел у «Асенніх сустрэчах з беларускім фальклорам», якія прайшлі ўжо 22 раз, выступоўцы ўспрымаюць, як пазітыўны імпульс для далейшай дзейнасці.

[Not a valid template]

Мацей Райінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя