У Добрушы з’явіцца помнік Івану Шамякіну
У Добрушы ўсталююць помнік Народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Паведамляецца, што помнік адкрыюць да Дня беларускага пісьменства, рашэнне аб устаноўцы было прынята ў 2021 годзе, у год стагоддзя з дня нараджэння пісьменніка.
Журы разглядала шэсць праектаў помніка, пераможцам прызнаны праект аўтарскага калектыву ў складзе В. Піпіна і К. Касцючэнкі.
