У Дубае на Піншчыне аднаўляюць капліцу
На Піншчыне ў вёсцы Дубае Пінская каталіцкая епархія працягвае аднаўленне невялікага касцёлу Узвышэння Святога Крыжа. Вядуцца ўнутраныя працы. Гэта будзе не толькі рэлігійны, але і турыстычны аб’ект, так гавораць у адміністрацыі дыяцэзіі.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што ёсць меркаванні нібы ў падвалах касцёла маглі быць пахаванні:
– Капліца была пабудавана ў 18 стагоддзі. Яна з’явілася тады, калі Дубае было ва ўласнасці пінскіх езуітаў. Капліца была пабудавана для правядзення набажэнстваў. Даследчык старажытных сядзібаў на тэрыторыі ўсяго Вялікага княства Літоўскага Раман Аўтаназі, вядомы польскі даследчык, узгадваў гэтую легенду, што там таксама хавалі езуітаў, хаця, відаць, езуітаў усё ж хавалі ў Пінску.
Пасля Другой Сусветнай вайны, за савецкім часам, касцёл у Дубае ў каталікоў забралі. Толькі ў 2018 годзе святыню вярнулі вернікам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота vdaj.by